Home
sergei_kochegar [entries|archive|friends|userinfo]
sergei_kochegar

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

(бяз тэмы) [Снж. 9, 2009|07:44 pm]
[Цяпер грае |Antis - Lietuvos valstybe]

Вырашыў пачаць планамернае азнакамленне з прыбалтыйскай музыкай. Неяк у нас збольшага амаль нічога невядома пра музычнае жыццё ў суседзяў. З канцэртамі да нас прыязджаюць зрэдку, людзі чулі ў лепшым выпадку хіба што пра які Brainstorm (які дарэчы хутка да нас як-раз такі прыязджае).
Так вось пытанне: якія хто ведае прыбалтыйскія гурты і можа што параіце?
Спасылка23 камэнтара|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Снж. 7, 2009|03:06 pm]
[Цяпер грае |Velikije Luki - Laul nхukogude aatomist]

Мяне сёння назвалі маргіналам. Пры тым гэта сказала дзеўчына і гэта было кампліментам. Вось і не ведаю як да гэтага ставіцца.
Спасылка14 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Снж. 4, 2009|06:29 pm]
[Цяпер грае |Beautiful People - So This Is Suicied]

У кватэры зверху гастарбайтэры змяніліся сям'ёй з малымі дзецьмі. Наступствы гэтай змены адчуваю сёння ўвесь дзень.
Спасылка2 камэнтара|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Снж. 4, 2009|05:20 pm]
[Цяпер грае |Ariana Delawari - Be Gone Taliban]

Марціновіча не чытаў, але асуджаю. Бо заібалі.
Спасылка1 камэнтар|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Снж. 2, 2009|04:56 pm]
Пачаў я тут ужо было пісаць пра мой новы любімы шведскі гурт 64revolt, як мне падагналі DVD-дыск новай беларускай поп-зоркі Аляксандра Заўгародняга. Вось і ня ведаю цяпер, пра што лепш пост зрабіць?
СпасылкаПракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліс. 24, 2009|01:54 pm]
[Цяпер грае |Sadgasm - Politically Incorrect]

Цудоўная ўсё ж такі гэтая штука Ласт.ФМ. Значную частку новай для сябе музыкі адкрываю менавіта праз яго. Учора ў рэкамендацыях ён мне выдаў бацькоў гранжу гурт Sadgasm.



Нажаль яны распаліся, так і не запісаўшы лонг плэю. Адзінае што засталося - некалькі лайв запісаў.

Скачаць іх можна тут
Спасылка6 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліс. 9, 2009|12:58 pm]
[Цяпер грае |Nouvelle Vague - Love Will Tear Us Apart]

Толькі зараз заўважыў яшчэ адно клішэ галівудаўскіх фільмаў: дзяжурная медсястра ў лякарне абавязкова павінна быць тоўстай нігрыцянкай.
Спасылка1 камэнтар|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліс. 8, 2009|01:37 am]
[Цяпер грае |Voodoo Band - Tommy Gun]

Якое жа западло, калі ўвечары ў горадзе адразу 3 цікавых гіга па смешных коштах, але нават такіх грошай няма(( А я і так зрэдку куды выбіраюся апошнім часам.
Спасылка5 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліс. 7, 2009|01:25 am]
[Tags|]

Ледзьве не забыўся на штотыднёвую рубрыку.
Свінячы тыдзень можна лічыць ганарова зачыненым і пераходзіць да святкавання выходных. Ну і бадзёрая пазітыўная песенка ў сувязі з гэтым. Амаль па тэме. Шчасця ўсім.

СпасылкаПракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліс. 6, 2009|08:04 pm]
Народу вельмі хутка надакучвае панікаваць - за сёння ўжо амаль не бачыў ананімусаў у масках.
Спасылка4 камэнтара|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліс. 3, 2009|02:11 pm]
У мяне тут у сувязі з сітуацыяй жыццёва важнае пытанне ўзнікла: вось у гэтых "пунктах охраны правопорядка" ёсць нейкі запас зброі? Ну як у амерыканскіх фільмах - куча драбавікоў за жалезнымі дзвярамі. А то да бліжэйшай вайсковай часткі ісці далекавата, усё ўжо паразбіраюць. Ці куды адразу лепш накіроўвацца? А то я вось розных фільмаў пра эпідэміі паглядзеў...
Спасылка19 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Ліс. 2, 2009|10:04 pm]
[Цяпер грае |Matisyahu - Youth]

У кватэры завялася мыш, хв адкуль. Учора ўвечары думаў што зглузду з'ехаў - увесь час нехта скробся. Зранку знайшоў пагрызены гадзінік і перакопаныя вазоны з раслінамі. Пакуль мыш была лакалізавана ды ізалявана ў раёне ваннай. Як яе там знішчыць не маю аніводнай ідэі, заходжу з тапкам нагатове.
Спасылка20 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Кст. 30, 2009|02:13 pm]
[Tags|]
[Цяпер грае |Петля пристрастия - Хочу обратно в ракушку]

Сёння адчыняю штотыднёвую рубрыку "П@зитиффк@". Кожную пятніцы буду выкладаць якую-небудзь вясёлую і жыццесцвярджальную песенку для падняцця баявога духу перад выходнымі. І так, сёння першая порцыя пазітыву. Шчаслівых вам выходных і дажыць да панядзелку.

Спасылка2 камэнтара|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Кст. 22, 2009|08:41 pm]
Вось некаторым сняцца розныя там табліцы, мне ж прысніўся пін-код, які я як-раз не мог узгадаць.
Спасылка13 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Кст. 19, 2009|03:05 pm]
[Цяпер грае |Отряд им. Валерия Чкалова - Как сообщила сегодня газета]

На мой суб'ектыўны погляд, гэта лепшы ўкраінскі рок-альбом за ўсю гісторыю. І выйшаў ён яшчэ ў 91-м (у прынцыпе апроч іх і ВВ, больш украінскіх гуртоў тых часоў я не чуў). Усяго запісалі яны толькі 4 альбомы (у 2006 яшчэ выходзіў шыкоўнейшы лайв), але нажаль новых запісаў ужо больш ніколі і не будзе.



Даўлодзінг хіер
Спасылка7 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Кст. 17, 2009|12:59 pm]
Гэтага чалавека (і ягоную паласатую цішотку) напэўна ведае кожны, хто хоць раз за апошнія некалькі год быў на любым буйным эўрапейскім музычным фэсце.



Яго называюць Festivalman, альбо Mr. Festival. На самой жа справе яго завуць Роджэр. Родам ён з Бельгіі, але насамрэч гэта сапраўдны чалавек сусвету. Мы сустрэлі яго на Сігеце. Ён паспяваў быць ледзьве не на ўсіх выступах і быць заўсёды на пазытыве (і ў адной і той жа цішотцы, якая нейкім дзівам заставалася чыстай напрацягу тыдня). Ды і яго сольныя выступы збіраюць не мала народу. Сам Роджэр заўсёды усім кажа "Please, have smiles". На фэйсбуке нават ёсць фанатская старонка, прысвечаная "crazy festivaldude", якая налічвае амаль 6 тыс. удзельнікаў.

Так вось сёння гэтама ўнікальнаму чалавеку спаўняецца 50 год. І адсвяткаваць ён вырашыў не проста так, а зладзіўшы свой уласны фэст - Rogerfest, запрасіўшы ўсіх жадаючых з усёй Эўропы.

З днём народзінаў, Роджэр! Спадзяюся ў цябе будзе калі-небудзь нагода наведаць і Беларусь.
Спасылка1 камэнтар|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Кст. 16, 2009|01:26 pm]
[Цяпер грае |Chicks on Speed - Wordy Rappinghood]

Ужо ў трэцяй настаўніцы ў школе заўважаю бірульку са скарпіёнам. У мяне ўсё больш узнікае падазрон, што існуе нейкае патаеннае братэрства школьных настаўнікаў. Куды як больш магутнае, чым масоны (тыя ўсяго та толькі каменшчыкі). І гэты скарпіён іх знак. Я даўно ведаў - усе школьныя настаўніцы сектанткі.
І цяпер, калі я ведаю іх таямніцу, мяне нейтралізуюць...
Спасылка4 камэнтара|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Кст. 14, 2009|04:40 pm]
[Цяпер грае |The UNB - Полярный марш]

Ішоў сёння зранку ў цемры, насустрач ветру і дажджу. І ўсё гэта дзеля таго, каб правесці ўрок у дзяцей у школе. І вось падумалася мне - мо гэта і не подзвіг, але нешта гераічна ў гэтым ёсць дакладна. Пачаў уяўляць сябе маладым настаўнікам з савецкіх фільмаў, які прадзіраецца праз завіруху ў якой тундры, каб данесці чыстае і светлае дзецям аленяводаў. А гэтыя паскуды нават параграф не вувычылі.
Спасылка9 камэнтароў|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Кст. 7, 2009|10:30 am]
[Цяпер грае |Dropkick Murphys - Watch Your Back]

Дарэчы, мае ўражанні пра пазаўчорашні Ультрамузыкфэст (чытай канцэрт Продзіджэй) можна пачытаць тут
Спасылка2 камэнтара|Пракамэнтаваць

(бяз тэмы) [Врс. 29, 2009|06:15 pm]
Проста люблю іх

СпасылкаПракамэнтаваць

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Рэклама